Выстава “Падарожжа па Палесціне” адкрыецца ў Гродне

|

Ініцыятарам правядзення выставы стала амбасада Палесціны ў Беларусі. Дадзеную выставу яно ўпершыню прадставіла ў Мінску да Дня палесцінcкай культуры і вырашыла далей знаёміць жыхароў Беларусі з культурным набыткам сваёй краіны. У Гродне ў цырымоніі адкрыцця выставы прыме ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Палесціны ў Беларусі Халед Арыкат са сваёй сям’ёй.

 

Выстава палесцінcкай культуры ў Гродне адбудзецца ўпершыню. Экспазіцыя “Падарожжа па Палесціне” ў музеі гісторыі рэлігіі будзе прадстаўлена на працягу месяца.