“Невядомая Еўропа” становіцца больш вядомай
Веласіпеды, што прывабна паркуюцца на вуліцы ля ўваходу, а таксама новыя байдаркі, пакуль не будуць абслугоўваць шырокае кола турыстаў. Іх прызначэнне, стаць інструментам даследвання турыстычнага патэнцыялу тэрыторыі басейна ракі Нёман. Навучэнцы цэнтру на працягу свайго навучання будуць ладзіць спробныя маршруты і вандроўкі, з мэтай іх распрацоўкі і ўдасканалення. Будуць таксама распрацоўвацца і маршруты пешых вандровак.
Нагадаем, што ў гэтым годзе ў цэнтры навучаецца асновам турыстычнай дзейнасці група маладых людзей з 36 чалавек. Яны ўтвараюць тры групы, якія працуюь па рознх накірунках: агратурызм, маркетынг турыстычнай дзейнасці і актыўны турызм.
У наступным годзе ў турысцка-інфармацыйным цэнтры плануецца набор новай навучальнай групы.
Фота http://fotogrodno.net/2009/07/28/turistskoinformacionyjj_centr.html