Прадаўцы на “Фартах”: “Просьба сдерживать эмоции” (фотафакт)
– Як так можа быць? У Іспаніі выгадавалі, аж сюды прывезлі – а каштуе таней, чым тое, што вырасла тут? – абураецца ў голас коштамі на беларускую садавіну і гародніну сівы гарадзенец.
– А Вы хіба не ведаеце, у якой краіне жывеце? – спрабуе апраўдацца адна з прадавачак.
Яе суседка насупраць спрабуе пазбегнуць марных размоваў пра кошты жартаўлівым самаробным плакатам на шкле свайго павільёну (глядзі здымак уверсе), дзе напісана, што яна сама ў шоку ад коштаў.
З беларускай садавіны на прылаўках рынку пакуль толькі трускаўкі.
Самыя танныя (не надта прыгожыя, розных памераў) – бераставіцкія. Каштуюць ад 25 да 40 тыс. за кілаграм. Найдаражэй прадаваў свае трускаўкі (буйныя, ягадка ў ягадку) гаспадар з-пад Сапоцкіна – за 45 тыс.
У бліжэйшыя дні, калі трускаўка выспее на агародах і ў іншых блізкіх да Гродна мясцовасцяў, кошты на яе пойдуць уніз і, магчыма, наблізяцца да беластоцкіх, дзе кошт на гэтыя ягады вагаецца зараз паміж 15-20 тысячамі беларускіх рублёў.
Кошты на садавіну на рынку на Фартах (14 чэрвеня):
Чарэшні – 55 тыс.
Абрыкосы – 55 тыс.
Вінаград кішміш – 70 тыс.
Персікі – 60-70 тыс.
Апельсіны – 25 тыс.
Яблыкі – 20-25 тыс.
Сліўкі – 90 тыс.
Грушкі – 35-45 тыс.
Трускаўкі – 25-45 тыс.