Праявы крызісу: гарадзенцы на чвэрць скрацілі выдаткі на пакупкі

|

Мы скарысталіся звесткамі абласнога статстычнага ўпраўлення і пералічылі выдаткаваныя сярэднестатыстычным гарадзенцам сумы на пакупкі ў першай палове 2014 г. і першай палове 2015 г. на долары па курсе на 31 траўня 2014 г. (1 долар – 10090 руб.) і 31 траўня 2015 г. (1 долар – 15400 руб.).

 

Атрымалася, што ў пераліку на долары жыхары вобласці аддалі сёлета на пакупкі на 26% грошай менш, чым у мінулым годзе.

Асабліва здзіўляцца такому падзенню спажывецкай здольнасці гарадзенцаў не варта, бо заробкі ў доларавым эквіваленце ў параўнанні з мінулым годам таксама істотна зменшыліся. 

 

Каб упэўніцца ў гэтым, мы скарысталіся свежымі статыстычнымі дадзенымі і пералічылі на долары налічаныя гарадзенцам заробкі па стане на 30 красавіка 2014 г. і 30 красавіка 2015 г.

 

Вынікі падлікаў паказалі, што рэальна зарабляць жыхары вобласці сталі на 29% менш.

Фота з архіву рэдакцыі