Port Mone ў Гродне: развагі ад лідара сталічнага гурта з гарадзенскай душой

Глядзі фотарэпартаж з канцэрта гурта Port Mone ў Гродзенскім тэатры лялек


Раскажыце, калі ласка, пра сябе і пра ўдзельнікаў гурта.

Мы – старыя сябры. Перажылі столькі, што нас ужо можна назваць адной сямёй. У кожнага з нас ёсць свае таленты. Мы навучыліся знаходзіць падтрымку адзін у аднаго. Былі, канешне ж, такія моманты, перыяды, калі мы канфліктавалі і праз канфлікты штосьці рабілі. Але зараз ужо надыйшлі спакой і дасросласць.

 

Зараз вы выступаеце больш у Беларусі ці за мяжой?

Мы вельмі рэдка гралі ў Беларусі, але апошні год – два ўсё часцей, і нас радуе, што сітуацыя выпраўляецца. Бліжэйная нашая паездка будзе, не памятаю, па тэрыторыі Швеціі, або па Украіне, а ў гастролным графіку ёсць уся Еўропа.

 

А дзе больш цікавяцца вашай музыкай? Яна даволі нетыповая, ці прымаюць яе ў нас?

Так, ёсць такі момант, раней нам здавалася, што нашая асабістая няўпэўненасць стварае нейкі бар’ер незразумеласці, што гэтая музыка патрабуе тлумачэння. А цяпер, можа так атрымоўваецца граць, або проста музыка такая, што яна вельмі лёгка даходзіць да людзей, літаральна з канцэрта на канцэрт адчуваецца, што ўсё выходзіць вельмі проста і лёгка.

 

Які сэнс або пасыл вы ўкладаеце ў сваю музыку?

Ну, калі б гэта можна было  сказаць словамі, мабыць, так і рабілі б. Мы гаворым аб такіх максімах, як дабрыня, асвета, ўвага, каханне, ўзаемападтрымка, ўзаемадапамога… А гэта не тое, натуральна, пра што можна проста так сказаць, таму мы ўкладаем гэта ў музыку.

 

А хто ў вас галоўны аўтар?

У асноўным, я. З гуртом мы робім аранжыроўку, а музыку пішу я.

 

Музыка для вас, гэта асноўная праца, ці хобі?

Гэта наша праца.

 

Ці ёсць у вас канкурэнты ў Беларусі, ў тым жанры ў якім вы граеце?

Канкурэнты? Не, няма ніякіх канкурэнтаў, мы ўсе калегі і ні аб якай канкурэнцыі не можа ісці размовы. Гуртоў такога кшталту мусіць быць, ну, хаця б сем, мне здаецца, а вось калі з’явіцца восьмы – будзе канкурэнцыя.

 

А вы імправізуеце падчас выступу, ці ўсё чысценька па нотах?

Крыху, ў асноўным мы граем творы, якія ўжо напісаны і якія можа вывучыць абсалютна іншы калектыў і зайграць дакладна як мы. То бок, элемент імправізацыі, канешне, прысутнічае, але нотны тэкст звычайна адзін і той жа.

 

Ці спадабалася вам, як прынялі вас аўдыторыя і горад?

Горад вельмі спадабаўся, мы тут чацьвёрты раз, мы вельмі любім Гродна і заўсёды з задавальненнем сюды прыязджаем. На канцэрце сёння было такое адчуванне, што людзі ўсё разумеюць, але яны не могуць гэта патлумачыць, выказаць і сядзяць у нейкім здзіўленні, але ў здзіўленні вельмі прыемным. Увогуле, была вельмі камфортная атмасфера і нам так жа камфортна гралася. Канцэрт прайшоў лёгка, ахопліваліся неверагодныя дыяпазоны энергіі, мне вельмі спадабалася.

 

Прыедзеце да нас яшчэ раз?

Канешне, калі запросіце, заўсёды будзем радыя.