У Гарадзенскім універсітэце пачнуць навучанне па спецыяльнасці “Мытная справа”

|

Паводле інфармацыі ад старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Юрыя Сянько гэта спецыальнасць вельмі запатрабаваная ва ўсёй краіне, а для гарадзенскага рэгіона, з улікам яго памежнага рамяшчэння, неабходнасць у  спецыялістах мытнай справы не выклікае сумневу. Універсітэт імя Янкі Купалы здаўна рыхнуе спецыалістаў  па эканамічным і юрыдычным  напрамках, таму мае магчымасці і для  падрыхтоўка спецыалістаў мытнай справы.

Са словаў  Юрыя Сянько, спецыалісты з такой прафесіяй будуць запатрабаванымі ў Беларусі не толькі непасрэдна на мытні, але і больш чым на 45 тысячах  гаспадарчых аб’ектах.  Толькі ў Мінску іх 35 тысяч,  у рэгіонах па 2-3 тысячы. На кожным такім  аб’екце павінен быць кваліфікаваны спецыаліст  па мытных справах , каб прадпрыемства магло пазбегнуць парушэнняў закона.

 

Рэктар універсітэта Андрэй Кароль, паведаміў, што падрыхтоўка спецыалістаў мытнай справы  будзе адбывацца на базе юрыдычнага факультэта, спецыалісты каторага ужо зараз могуць выкладаць тэарэтычную частку праграмы. Каб забяспечыць практыка-арыентаваны падыход да навучання, плануецца супрацоўніцтва са спецыалістамі Гродзенскай рэгіанальнай таможні.

 

Студэнты атрымаюць таксама і неабходную моўную падрыхтоўку.

 

Плануецца, што цягам першых пяці гадоў набор будзе складаць па 30 асобаў штогод і  ажыццяўляцца ў асноўным на бюджэтную форму навучання.

 

Паводле словаў Івана Дубіка, начальніка Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў, зараз падрыхтоўку спецыялістаў  мытнай справы ажыццяўляюць тры беларускіх вузы: БДУ і  БНТУ ў Мінску і Беларускі Дзяржаўны універсітэт транспарту ў Гомелі. Апроч дзяржаўнага дыплома кожны спецыаліст, ахвотны служыць на мытні, павінен прайсці спецыальную падрыхтоўку і здаць экзамен ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі. Напрацягу працоўнай кар’еры ім трэба кожныя 5 гадоў праходзіць курс павышэння кваліфікацыі.