Гарадзенцы ўшанавалі памяць абаронцаў горада (Duplicate) 1

|

Мерапрыемствы былі прысвечаны пачатку Вялікай Айчыннай Вайны. Менавіта 22 чэрвеня 1941 года нямецкія войскі перайшлі мяжу і ўварваліся на тэрыторыю СССР. Гродна, як і іншыя памежныя гарады, былі ўзятыя імгненна.

 

Яшчэ за дзень да пачатку вайны па горадзе разгульвалі нямецкія салдаты ў форме савецкіх вайскоўцаў. Мясцовыя жыхары расказваюць, што за пару дзён да вайны жанчыны на танцах знаёміліся з маладымі афіцэрамі. А пасля таго, як пачалася вайна, гэтыя ж афіцэры заходзілі да жанчын ужо ў нямецкай форме.

У 23:00 студэнты ў гадзінным прадстаўленні паказалі мноства карцін з першых дзён вайны. Гледачамі стала не толькі моладзь, але і ветэраны вайны.

– Пачалася бамбёжка нашага горада. Бацька прыбег і сказаў – бяжыце, пачалася вайна, я вас знайду. Менавіта тады я бачыла апошні раз свайго тату. Ён быў маладым, яму было ўсяго 24 гады. Палітрук, толькі што скончыў акадэмію. Ён сышоў абараняць Гродна, але так і не вярнуўся. Пагаворвалі, што бачылі яго на фурманцы з мёртвымі. Немцы ж у першую чаргу расстрэльвалі афіцэраў і камуністаў. Месца пахавання таты мы так і не знайшлі. Але прыйшоўшы на гэтае мерапрыемства, мы ушанавалi памяць свайго бацькі і, думаю, ён загінуў смерцю героя, баронячы наш горад, – распавяла пажылая жанчына.

 

 У 4 гадзіны раніцы па Нёмане запусцілі 22 вянка з запаленымі лампадкамi ў памяць аб тых ахвярах, якія прынесла вайна. На акцыю “Ніхто не забыты. Нішто не забыта” прыйшлі прадстаўнікі розных гарадскіх структур.
 

Днём 22 чэрвеня пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку вайны, а таксама ўскладанне вянкоў на памятных мемарыялах.