Тэндэнцыі дэмаграфіі: не колькасць, а якасць

|

Палітычныя мэты павінны ставіць на першае месца не памер насельніцтва, а чалавечыя рэсурсы, здольныя забяспечыць найлепшую якасць жыцця для ўсіх грамадзян. Гэтыя словы належаць Вольфгану Лутцу, дырэктару Венскага інстытуту дэмаграфіі Па дадзеных Дакладу Генеральнага сакратара ААН «Сусветныя дэмаграфічныя тэндэнцыі» , агучанага на 42-й сесіі Камісіі па народанасельніцтве і развіцці ў ліпені 2009 г. колькасць насельніцтва свету дасягне 6,8 млрд. чалавек і складзе 7 млрд. чалавек у 2012 годзе, 9 млрд. – у 2045 г.

 

Назіраецца тэндэнцыя зніжэння тэмпаў прыросту насельніцтва. Фактычна , глабальныя тэмпы прыросту насельніцтва дасягнулі свайго піку ў перыяд 1965-1970 гг, калі яны складалі 2% у год, а затым няўхільна скарачаліся. У 2005-2010 гг. гэтыя тэмпы, па ацэнках, складуць 1,17 у год, і прадугледжваецца, што ў 2045-2050 г. яны будуць складаць толькі 0,36 адсотку ў год.

 

Для большай колькасці краін значнымі праблемамі становяцца праблема скарачэння колькасці насельніцтва і праблема паскоранага старэння насельніцтва. Напрыклад, па прагнозах у перыяд з 2009 па 2050 гг. колькасць насельніцтва Расіі паменшыцца на 33 мільёны, Японіі – на 25 мільёнаў, Украіны – на 15 мільёнаў, Польшчы – на 7, 7 мільёна.

 

Паказчыкі нараджальнасці зніжаюцца і не забяспечываюць простае аднаўленне. З 47 краін з нізкімі паказчыкамі нараджальнасці, 27 знаходзяцца ў Еўропе, 12 – у Азіі.

 

Працягласць жыцця павялічваецца ў большасці рэгіёнаў свету. Гэта звязана з тым, што павышаецца ўзровень якасці жыцця – больш дасканалыя сродкі гігіены, больш высокі ўзровень медыцыны, павышэнне якасці харчавання прывялі да зніжэння ўзроўню смяротнасці. Па ацэнках, паказчык чакаемай працягласці жыцця ва ўсім свеце складае 67, 2 гады: 76, 5 у развітых краінах і 65, 4 – у развіваючыхся.

 

У будучыні насельніцтва састарэе і ў гарадах будзе пражываць яшчэ большая колькасць насельніцтва. Ва ўсім свеце колькасць людзей ва ўзросце 60 год і больш вырасце ўтрая і дасягне 2 міліярдаў чалавек у 2050 годзе.

 

Сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі складае 1,424. Гэта азначае, што адна жанчына на працягу рэпрадуктыўнага перыяду яе жыцця магла б нарадзіць у сярэднім 1, 4 дзіцяці.

 

Чаканая працягласць жыцця для мужчын складае 63,2 гады, для жанчын – 75,3. Розніца паміж працягласцю жыцця жанчыны жанчыны і мужчыны (12 гадоў) перавышае агульнасусветную (4, 5 гады) амаль у тры разы

 

Чакаецца, што насельніцтва еўрапейскай часткі былога Савецкага Саюза істотна знізіцца напалову напрацягу гэтага стагоддзя з 230 мільёнаў чалавек да 203 млн. У 2030 годзе, 168 млн. у 2050 годзе, 130 млн. у 2075 і толькі 108 млн. у 2100 годзе.

 

Лана Руднік

Паводле Весніка Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі

Ілюстрацыя utro.ua