Docudays UA: фрагменты жыцця праз прызму дакументалістыкі

Фестываль ва Украіне адбыўся ўпершыню ў 2003 г. У 2005 годзе быў прыняты ў Сетку фестывалей пра правы чалавека Human RightsFilm Network (HRFN). Як узгадвае Надзея Чушак, каардынатарка праваабарончай праграмы, фестываль ва Украіне пачынаўся з невялікай колькасці гасцей, а зараз ён буйна развіваецца. Кінапаказы адбываюцца на прыканцы сакавіка ў Кіеве, потым вандруюць па рэгіёнам Украіны.

У Гродна Фестіваль Docudays UA прыехаў у другі раз. Яго гаспадаром з’яўляецца польскае консульства, у кіназале якога адбываюцца паказы. “Незалежна ад таго, жывем мы ў Расіі, Украіне ці Малдове, мы цікавімся тым, што адбываеца ў суседзяў і хочам паглядзець, як выглядае гэтае жыццё, таму мы вельмі рады, што можам сустракацца тут ужо ў другі раз, і спадзяюся, што гэтая традыцыя прэзентаціі фільмаў пра нашую частку света будзе сталай”, – ­ сказаў Генеральны Консул Польшчы у Гродне Андрэй Хадкевіч падчас адкрыцця фестывалю.

Гарадзенскія паказы адкрылі два фільмы, якія краналі зусім розныя бакі жыцця. Першы з іх, “Праз Майдан”, – ггэта своеасаблівы трыб’ют людзям – сябрам і незнаёмым, якія прысутнічалі на Майдане. Другі з паказаных фільмаў – “Доўга ды шчасліва” – гэта спроба зразумення жаноча­-мужскіх адносінаў праз вяртанне ў свае мінуае і цвярозы позірк на яго.

Надзея Чушак распавяла “Твайму стылю”, што кінапаказы могуць быць важныя і цікавыя беларусам самой тэматыкай фільмаў, якія дазваляюць задумацца над правамі чалавека і іх абаронай, а таксама паказваюць падзеі за блізкай мяжой, якія не транслююцца ў массмедыях.

Майдан, па словам арганізатаркі, быў пэўным штуршком да развіцця мастацкіх падзеяў ва Украіне, паўплываў на развіццё дакументальнага жанру кіно, ­ дазволіў задумацца над тым, што адбылося, шляхам мастацтва.

Фестываль мае фармат конкурса, таму арганізатары чакаюць заявак з розных краін свету. Але з Беларусі, па іх словах, заявак пакуль што няшмат.

У наступныя дні фестівалю можна будзе паглядзець не толькі украінскае дакументальнае кіно.

23 чэрвеня гарадзенцаў чакае прагляд трох фільмаў: “Мэдык ідзе апшнім” (Вугоршчына, Украіна), “Сястра Zo” (Украіна) і “Дысідэнт і генерал” (Нідэрланды).

 

24 чэрвеня арганізатары пакажуць фільмы “Выкладчык ангельскай” (Грузія), “Зубы Леніна” (Украіна), а таксама “Божая воля” (Расія).

 

Фестываль скончыца ў чацвер 25 чэвреня паказамі фільмаў “Эрмітажнікі” (Нідэрланды), “Дом бацькі” (Украіна), а таксама “Разам” (Расія).

 

Большасць фільмаў з’яўляюцца переможцамі конкурса ў гэтым годзе.