У Шчучыне адкрыецца новы турыстычны маршрут

|

Плануецца, што маршрут аб’яднае найбольш цікавыя для турыстаў месцы. Гэта знакамітая царква-крэпасць Раства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка, нэагатыцкія касцёлы святых Пятра і Паўла ў Ражанцы і старых Васілішках, музей Чэслава Немена, Троіцкі касцёл і каменны сонечны гадзіннік  у Ішчэліна.  У беларускай сталіцы кветак – Жодзіна можна будзе пабачыць старадаўні палацавы комплекс – радавое гняздо князёў Святаполк-Чэтвярцінскіх. Адметнасці самога Шчучына складуць асобную частку экскурсійнай праграмы.

 

Новы маршрут будзе прэзентаваны напярэдадні Дня беларускага пісьменства. Мяркуецца, што гэта будзе аўтобусна-пешая экскурсія. Пазней у маршрут можа быць ўключаны пункт дугі Струве ў Шчучынскім раёне (дуга Струве – адна са знакамітых адметнасцяў гарадзеншчыны, уключаная ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА).

 

Акрамя архітэктурных помнікаў у Шчучыне і ваколіцах турысты могуць паглядзець цікавыя мясціны, звязаныя з авіацыяй. “Менавіта авіацыю зараз хочуць зрабіць брэндам Шчучына. Тут ёсць аэрадром, за савецкім часам горад лічыўся цэнтрам ваеннай авіацыі. І зараз энтузіасты хочуць вярнуць Шчучыну брэнд горада авіацыі” – распавяла Алена Ліхімовіч

 

XXII Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Шчучыне 6 верасня. Свята па традыцыі праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны.  У розныя гады свята праходзіла ў  Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве. Двойчы прымалі імпрэзу Полацк (1994, 2003), Тураў (1995, 2004) і Заслаўль (2000, 2014).