Зміцер Вайцюшкевіч выклаў новы альбом у інтэрнэт
У альбом увайшлі як добра знаёмыя песні ў свежым гучанні («Магутны Божа», «Сцяг», «Паланэз» Агінскага… Рэгі «Я нарадзіўся тут» проста не пазнаць, ёсць новыя радкі), так і новыя песні на вершы Някляева.
Некаторыя песні Вайцюшкевіч выконвае адзін, некаторыя — з цэлым хорам. Прадзюсарам альбома выступіў сам спявак, запіс вёўся на студыі «Куба» з 2010 па 2015 год.
На адну з песень, што ўвайшла ў альбом, «Жыве Беларусь» на словы Уладзіміра Някляева, Вайцюшкевіч збіраецца зняць «народны» кліп.
Трэк-ліст:
1. Мой край: музыка Яўген Ціхановіч, словы Адам Русак;
2. Я нарадзіўся тут: музыка і словы Лявон Вольскі;
3. Я люблю бярозку: музыка Юрый Семяняка, словы Адам Русак;
4. Красуня-вясна: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў;
5. Сцяг: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў;
6. Жыве Беларусь: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў;
7. Муры: словы Яцэк Качмарскі (Jacek Kaczmarski) на аснове музыкі Люіса Ляха (Luis Llach);
8. Лісоўшчыкам: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Міхась Чарняўскі;
9. На дальняй старане: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, словы Уладзімір Някляеў;
10. Паланэз: музыка Міхал Клеафас Агінскі, словы Сяржук Сокалаў-Воюш, апрацоўка для хору Галіна Казіміроўская;
11. Вераніка: музыка Ігар Лучанок, словы Максім Багдановіч;
12. Магутны Божа: музыка Мікола Равенскі, словы Наталля Арсеннева.