За гарадзенскі хакейны “Нёман” будзе гуляць канадзец
Канадзец нарадзіўся 21 лютага 1988 г. Сваю кар’еру распачынаў у розных юніёрскіх лігах Паўночнай Амерыкі.
Мінулы сезон канадскі нападнік адгуляў у складзе французкага “Брэста” (у 26 гульнях забіў 14 галоў і зрабіў 15 галявых перадач).
Да гэтага адгуляў сезон у складзе яшчэ адной каманды з Францыі – “Эпіналь” (26 гульняў, 12 галоў і 15 перадач).
У 2006 годзе быў задрафтаваны ў сёмым раўндзе клубам НХЛ “Бафала”, але так і не згуляў у наймацнейшай лізе свету аніводнага матча.
Глядзіце падборку самых цікавых момантаў гульні Бена Бро (Benjamin Breault) ў мінулым сезоне:
Нагадаем, што сёлета хакейны “Нёман” упершыню згуляе ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў.
Напярэдадні старту ў гэтым турніры кіраўніцтва каманды імкнецца ўмацаваць яе склад.