Большасць беларусаў не будзе бараніць незалежнасць краіны
Калі б у Беларусі праводзіўся рэферэндум пра аб’яднанне з Расіяй ці ўваходжанне ў Еўразвяз, то большасць беларусаў прагаласавалі б супраць.
Гэта вынікае з вынікаў апытання, праведзенага ў чэрвені НІСЭПІ.
Адказваючы на пытанне: “Калі б Расія ўзброеным шляхам паспрабавала далучыць да сябе ўсю тэрыторыю Беларусі альбо яе частку, як бы вы дзейнічалі?”, 18.7% адказалі, што супраціўляліся б са зброяй у руках, 52.8% “імкнуліся б прыстасавацца да новай сітуацыі”, а 12.1% “віталі б гэтыя змяненні”.
На ўмоўным рэферэндуме аб уступленні краіны ў Еўразвяз беларусы таксама прагаласавалі б супраць.
Пры гэтым 40.2% удзельнікаў апытання адзначылі, што Беларусь павінна змяняць сваю палітыку і таксама збліжацца з Еўразвязам.
Калі б на Беларусь напалі войскі НАТО, то зброю ў рукі ўзялі б 30,6% беларусаў, яшчэ 46% пастараліся б прыстасавацца да сітуацыі, а 6,1% віталі б такую падзею.
Такія лічбы сведчаць, што рэальна змагацца за незалежнасць у выпадку знешняй агрэсіі гатовы толькі кожны трэці беларус. Рэшта прыстасуецца да жыцця пад акупацыяй, а частка будзе вітаць акупантаў.
Ці дзеля такога выніку з падаткаў беларусаў утрымліваецца дзесяцітысячная армія беларускіх ідэолагаў?