Гарадзеншчына застаецца самым аўтамабілізаваным рэгіёнам краіны

|

Па стане на пачатак года на 1 міліён 52 тысячы жыхароў вобласці прыпадала 522 тыс. 289 зарэгістраваных ДАІ машын.

 

Па колькасці шкодных выкідаў ад аўтамабіляў у атмасферу Гарадзеншчына саступае толькі Мінску.

 

Такія звесткі ўтрымліваюцца ў апісанні праекта Стратэгіі ўстойлівага развіцця Гродзенскай вобласці на перыяд да 2015 г.

Галоўны архітэктар Гродна Генадзь Таламанаў у якасці адной з прыярытэтных задач развіцця горада ў інтэрв’ю каналу “Гродно Плюс” назваў нядаўна ўдасканаленне транспартнай сістэмы.

 

З пункту гледжання сп-ра Таламанава, вартым увагі з’яўляецца досвед Кітая, дзе ўлады штучна абмяжоўваюць магчымасць набыцця прыватных аўтамабіляў, каб зменшыць колькасць аўтатранспарту на дарогах.

 

Галоўны архітэктар прывёў таксама прыклад Лондана, дзе стаўка робіцца на развіццё сістэмы грамадскага транспарта і веласіпеднага руху (глядзіце інтэрв’ю прыкладна з 15 да 17 хв).