Знешні гандль таварамі на Гарадзеншчыне ўпаў на 25%

Як вынікае з апублікаваных нядаўна звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці, асабліва ўпаў тавараабарот з краінамі СНД (усяго 72,4% ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года).

 

Не працуе пакуль стаўка на гандль з краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гандлёвы абарот з Казахстанам, Расіяй і Арменіяй склаў усяго 74,5% у параўнанні з мінулым годам.

 

Затое паступова ажыццяўляецца неафіцыйна агучаная стратэгія на змяншэнне залежнасці ў знешнім гандлі ад Расіі.

 

Калі ў студзені-траўні 2014 г. туды было экспартавана тавараў на 522 міліёны долараў, то за першыя 5 месяцаў гэтага года – толькі на 358 міліёнаў, а гандлёвы абарот з Расіяй зменшыўся на 25%.