Гарадская гульня “Адрыў” пройдзе ў Гродне

Гульня-гайд па гораду пад назвай “Летняя калекцыя”, якая пройдзе ў Гродне ў суботу 11 ліпеня, разлічана як на пешеходаў, так і на раварыстаў. Свае каманды можна заяўляць на ўдзел да серады 8 ліпеня. Каманда павінна складацца з 1-3 чалавек. У залежасці ад абранага ўзроўню складанасці яна будзе мець 5 -7 гадзін на выкананне заданняў.

 

Гульня праходзіць пад адкрытым небым, у гарадской прасторы – у парках, на  плошчах, вуліцах, дварах. Як чытаем на сайце арганізатара: “У “Адрыў” гуляюць аматары пешых і раваровых шпацыраў па горадзе, падарожжаў, актыўнага адпачынку, а таксама паклоннікі інтэлектуальных гульняў і знаўцы гісторыі роднай краіны.”

 

Цягам забавы ўдзельнікаў будуць чакаць розныя заданні, звязаныя з гісторыяй і геаграфіяй Гродна, а таксама загадкі.  Арганізатары абяцаюць удзельнікам, што яны  патрапяць у месцы, пра якія амаль што немагчыма даведацца звычайнаму турысту.  На суботнім Адрыве ўдзельнікаў чакае таксама спецыяльны  квэст у сценах Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-архэаагічнага музея.  

 

Гэта ўжо трэці “Адрыў”, які пройдзе ў нашым горадзе. Зараз зарэгістравана 115 каманд, у склад якіх уваходзіць 271 удзельнік. Для параўнання –  у 2011 годзе стартавала 95 каманд (195 удзельнікаў), а ў першай гарадзенскай гульні – 53 каманды (104 удзельнікі). Сам праект налічвае 11 гадоў і распачынаўся ў Мінску. Зараз гульні праходзяць як у Беларусі, як і ў суседніх краінах –  Расіі, Літве, Польшчы.

 

Гульня пачынаецца на пляцоўцы Новага Замку – першыя каманды пачнуць “адрывацца” а 9-ай, апошнія – а 12.30. Мерапрыемства закончыцца ў 19.30.

 

Кошт удзелу: 200/ 300 тыс. рублёў за каманду.

 

Больш чытайце  на сайце арганізатара  і на старонцы  падзеі у ВК.