Праверкі скараціліся, эфектыўнасць расце

|

На працягу першага паўгоддзя колькасць праверак скарацілася на 2/3, аднак гэта ніякім чынам не перашкодзіла супрацоўнікам камітэта дзяржкантролю па Гарадзенскай вобласці выканаць даведзеныя планавыя паказчыкі.

 

На суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці накладзеныя шматмільярдныя штрафы, а дзяржаўны бюджэт папоўнілі вернутыя мільёны канфіскаваных даляраў. Як лічаць кантралёры, аб выніках іх эфектыўнай працы яскрава сведчыць той факт, што за паўгады да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 511 чалавек, 24 кіраўнікі вызваленыя ад пасадаў, а супраць 61 асобы ўзбуджаны крымінальныя справы.

 

Выяўлена і даволі вялікая лічба парушэнняў, звязаных з неэфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і крадзяжамі ў сельскіх гаспадарках на Гарадзеншчыне: замест выкарыстання па прызначэнню дзяржаўныя грошы выдаткуюцца ў асноўным на ажыццяўленне незапланаваных рамонтных працаў і непрадугледжанае добраўпарадкаванне.

 

Паводле Радыё Рацыя