Гімназіст з Гродна перамог у тэлешоў “Умники и умницы”
Днямі па ТБ транслявалі фінал гэтага тэлепраекта. У ім браў удзел і гарадзенец Мікіта Валковіч. Да ўдзелу ў вырашальнай гульні хлопца прывяла датэрміновая перамога на жоўтай сцежцы ў чвэрцьфінале, а ў паўфінале ён выйграў на чырвонай. У фінальным шоў усе ўдзельнікі былі пастаўлены ў аднолькавыя ўмовы: трэба было адказаць на тры пытанні, памыліцца можна было толькі адзін раз. Мікіта выкарыстаў гэты шанец. А на пытанне аб тым, чаму Чэхава любілі жанчыны, даў нават два варыянты адказу. Ён дасканала ведаў і тое, над якім творам працаваў Астроўскі незадоўга да смерці. У выніку гарадзенец парапіў у лік дванаццаці пераможцаў тэлепраекта «Умники и умницы». Гэта дае яму права без уступных экзаменаў паступіць ва ўніверсітэт Міністэрства замежных спраў Расіі – МГИМО.
Мікіта не адзіны з навучэнцаў гімназіі, што ўдзельнічлі у гэтым тэлешоў. Першапраходцам быў Станіслаў Сабалеўскі, які ў свой час скончыў гімназію за дзевяць гадоў, універсітэт – за чатыры гады, аспірантуру – за год. Зараз ён вучоны-матэматык з сусветным імем. Некалькі гадоў таму ён прыязджаў у Гродна са сталіцы, адмыслова для таго, каб трэніраваць гімназістаў перад прадметнай Алімпіядай па матэматыцы.