Кіроўца тралейбуса прадухіліў сур’ёзную аварыю

|

У другой палове дння 14 ліпеня фура з грузам  акумулятараў на вялікай хуткасці рухалася ад транспартнай развязкі па вулiцы Паповіча ў бок Новага маста. Не зніжаючы хуткасць i не саступаючы дарогу тралейбусу, машына выехала з паласы разгону у асноўную паласу, зачапіўшы тралейбус.

Калі б макіроўца тралейбуса Уладзімір за імгненне да ДТЗ не прыняў рашэнне перайсцi ў левую паласу і тым самым паменшыць вугал сутыкнення, наступствы гэтага здарэння маглі б быць трагічныя.  Бо ўсё адбывалася ў сярэдзіне дня, і  ў тралейбусе ехала шмат пасажыраў.  Тралейбус у выніку атрымаў толькі невялікія пашкоджанні:  “вырвана” мацаванне правага люстэрка.
Пасажыры, захопленыя спрытнасцю кіроўцы, ад душы яго падзякавалі.