ГРОДЗЕНШЧЫНА ПРОСІЦЬ КРЭДЫТ У СУСВЕТНАГА БАНКА
На будаўніцтва завода спатрэбіцца каля 90 міліёнаў долараў. Першая чарга, будаўніцтва якой мусіць быць скончана у 2010 годзе, абыйдзецца ў 30 міліёнаў долараў.
Пытанні фінансавання вырашацца цягам года. Вобласць штогод выпрацоўвае 1,5 млн. тон вытворчых і 1 млн.куб.м. камунальных адыходаў. Палігоны цвёрдых побытавых адыходаў займаюць 750 га зямель вобласці.
На новым заводзе з гродзенскага смецця будуць выпрацоўваць біягаз, спальваючы які можна атрымліваць электраэнэргію.
Кася КРОТ паводле БелТА