“Дабраном” інфармуе пра магчымае закрыццё сваіх крамаў у Гродне, але не здаецца
Як ўжо пісаў “Твой стыль”, Міністэрства гандлю выдала прадпісанне, згодна з якім крамы сеткі “Дабраном” могуць быць зачыненыя з 21 ліпеня на 90 дзён з-за запазыкаў перад пастаўшчыкамі.
Як вынікае з абвесткі на дзвярах крамы, запазыка была ліквідаваная 14 ліпеня, пра што было паведамлена ў Міністэрства.
Менавіта гэта і надае аптымізму прадавачкам “Дабраному” на вул. Дамброўскага.
У падтрымку “Дабранома” у інтэрв’ю БЕЛТА выказалася таксама выканаўчая дырэктарка Асацыяцыі рознічных сетак Таццяна Закжэўская.
Па яе словах, прыпыненні працы крамаў “Дабранома” можа выклікаць страты для вытворцаў прадуктаў да 800 міліярдаў рублёў.
Пры гэтым без працы могуць застацца каля 6 тыс. работнікаў крамаў сеткі, а бюджэт недалічыцца некалькі некалькі міліёнаў долараў у выглядзе падаткаў (за першыя 6 месяцаў бягучага года “Даброном” пералічыў падаткаў на суму больш за $4 млн. рублёў).
Па словах Таццяны Закжэўскай, нідзе больш у Еўропе Міністэрства гандлю не можа без суда пазбавіць суб’ект гаспадарання магчымасці працы.
Кампанія “Дабраном” пачала сваю працу ў 2009 г. Цяпер яе гандлёвая сетка налічвае каля 200 крамаў.
Сваёй місіяй “Дабраном” лічыць прадстаўленне магчымасці пакупнікам з задавальненнем набываць якасныя тавары побач з домам.
На сайце арганізацыі няма аніводнага слова пра магчымае закрыццё крамаў сеткі, а апошняя навіна датаваная 28 траўня.