Аўтамабіль з п’яной кампаніяй перакуліўся пад Гродна (відэа)
Здарэнне адбылося ля вёскі Адамавічы.
Як піша сайт ДАІ, кампанія накіроўвалася за “дабаўкай”.
Кіроўца захацеў запаліць і папрасіў сваю жонку, якая сядзела побач, патрымаць руль.
Справа скончылася тым, што машыну занесла на ўзбочыну, пасля чаго яна перакулілася і стала на колы ў кукурузным полі.
У выніку аварыі з траўмамі ў шпіталь патрапіла пасажырка, якая ляжала ў час руху на задняй сядушцы машыны.