Гарадзенскі “Нёман”: чакаем Арцёма Канцавога?
Кіраўніцтва “Нёмана” пакуль факт перахода гульца не падцвердзіла.
Лепшы перыяд кар’еры Канцавога, якому зараз 32 гады, прыйшоўся на перыяд гульні за БАТЭ, у складзе якога ён стаў чэмпіёнам краіны 2010, 2011, 2012 і 2013 гг., гуляў у Лізе чэмпіёнаў.
У той час футбаліст каштаваў на футбольным рынку 800 тыс. еўра. Зараз яго кошт складае толькі 150 тыс.
У склад “Нёмана” футбаліст пярэйдзе бясплатна, бо нядаўна звольніўся з жодзінскага “Тарпеда” з-за рознагалоссяў з трэнерам гэтай каманды.
Для Канцавога клуб з Гродна можа стаць 8-м у яго прафесійнай кар’еры.
“Твой стыль” падрыхтаваў мапу футбольных падарожжаў Арцёма Канцавога.
Глядзець мапу на асобнай старонцы
Фота tribuna.com