КДК:”ЗОВ” кампенсаваў панесеныя дзяржавай страты ў памеры 31,4 млрд рублёў

|

“Сумесна з органамі КДБ было праведзена сур’ёзнае мерапрыемства з нагоды дзейнасці прадпрыемстваў па вырабу мэблі. У кошт пакрыцця страт, панесеных  дзяржавай, ўжо паступіла 31,4 млрд  рублёў”, – сказаў Рэут. Пазней ён удакладніў, што гаворка ідзе пра гарадзенскую кампанію “ЗОВ”.

 

18 лютага КДБ Беларусі распаўсюдзіў паведамленне аб затрыманні некалькіх асобаў, сярод якіх былі прадстаўнікі кіраўніцтва групы кампаній “ЗОВ”, а таксама кіраўнікі шэрагу камерцыйных структур. Іх падазравалі ў атрыманні ценявых даходаў з наступным вывадам сродкаў за межы краіны і нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

 

У траўні асноўны ўладальнік кампаніі Алег Зухавіцкі выйшаў на волю, а праз некалькі тыдняў запусціў у Гродна новую фабрыку па вытворчасці вырабаў з натуральнага дрэва.