Ў Наваградку цудадзейныя іконы

У дзень адкрыцця, 6 жніўня, у Наваградак прыйдзе Крыжовы ход з цудадзейнымі іконамі: копіяй Жыровіцкай іконы Маці Божай, іконамі з часцінкамі мошчаў святой Ефрасінні Полацкай, святых Юліаны Альшанскай і Сафіі Слуцкай. Прыкласціся да цудадзейных іконаў можна будзе ў Свята-Нікольскім саборы Наваградка, дзе яны зыстануцца да 13 жніўня, а затым іконы накіруюцца ў іншыя гарады Наваградскай епархіі.

 

З 6 па 10 жніўня ў намётавым гарадку на цэнтральнай плошчы горада будзе працаваць выстава-кірмаш, на якой ўсе жадаючыя змогуць набыць духоўную літаратуру, аўдыё- і відэапрадукцыю, а таксама манастырскі хлеб і мёд. Штодня на выставе будуць праводзіцца малебны, акцыя “Задай пытанне святару”, забаўляльныя праграмы для дзяцей, прагляд духоўнфх фільмаў.

 

Падчас Тыдня праваслаўя пройдуць духоўныя сустрэчы з тврорчымі асобамі Віктарам Манаевым, Надзеяй Мікуліч, Валянцінай Паліканінай і інш. У доме-мезеі Адама Міцкевіча адкрыецца мастацкая выстава “Дзівосны Бог у сваіх святых”.

 

Паводле БелТА

Фота Наваградка http://www.eparhia.by/uploads/RTEmagicC_nikolsciy.JPG.jpg