Сталыя гарадзенцы дзеляцца ўражаннямі ад “Універсітэту Залатога Веку”
На працягу 7 месяцаў яны наведвалі заняткі 30 секцый клубаў, сустракаліся на агульных лекцыях, інтэграцыйных імпрэзах і вандроўках.
Глядзіце відэа, у якім сталыя людзі распавядаюць, як “Універсітэт Залатога Веку” паўплываў на іх жыццё.
Праграма “Універсітэт Залатога Веку” (УЗВ) дзейнічае ў Гродна з красавіка 2010 г. Гэта першая беларуская пляцоўка, накіраваная на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю.
У канцы мінулага года УЗВ быў прызнаны лепшай адукацыйнай праграмай у Беларусі.
Сёмы акадэмічны год гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” распачнецца 1 кастрычніка.