Моцны вецер пашкодзіў дамы і фермы на Гарадзеншчыне

|

Пашкоджаны дахі 55 сельскагаспадарчых будынкаў (у тым ліку 30 фермаў) і 13 прыватных жылых дамоў у Слонімскім, Навагрудскім, Зельвенскім і Ваўкавыскім раёнах. Пацярпелых няма. Для аднаўлення пашкоджаных аб’ектаў неабходна 8003 лісты шыферу.

 

Для аказання дапамогі ў распілоўцы аварыйных і паваленых дрэваў у 9 выпадках прыцягваліся падраздзяленні МНС:

 

– у 6 выпадках супрацоўнікі аказалі дапамогу насельніцтву ў распілоўцы дрэваў, што зваліліся на прыватныя жылыя дамы ці пагражаюць на іх абваліцца,

– у 2 выпадках – распілоўвалі дрэвы, што  зваліліся на аўтадарогі,

– яшчэ у  1 выпадку – распілоўвалі дрэва, што ўпала на легкавы аўтамабіль.