У Гародні шпіталізаваны чалавек з падазрэннем на свіны грып
Дыягназ не пацвердзіўся.
Па словах галоўнага доктара абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Нікалая Кедыша, штодзённа на кожным з памежных пунктаў вобласці аглядаецца 500-600 чалавек, якія ўязджаюць у Беларусь. Тым, у каго ёсць прызнакі прастуды, мераюць тэмпературу, іх аглядаюць ў ізалятары санітарна-кантрольнага пункта. Пацыентаў з падазрэннем на небяспечны грып дастаўляюць ў інфекцыйную бальніцу. За людзьмі з павышанай тэмпературай па прыездзе назірае доктар ў паліклініцы. Такі комплекс спецыяльных мерапрыемстваў зацверджаны 20 ліпеня Гарадзенскім абласным камітэтам.
Колькасць лабараторна пацверджаных выпадкаў заражэння людзей вірусам грыпу А/H1N1 дасягнула 13 398, паводле апошняга паведамлення Сусветнай арганізацыі здароўя. Па апошніх дадзеных вірус зарэгістраваны ў 48 краінах. Ахвярамі захворвання сталі 95 чалавек.
За апошні дзень колькасць хворых грыпам у свеце павялічылася на 400 чалавек. У Мексіцы зафіксавана найбольшая колькасць новых выпадкаў заражэння – 376. На дадзены момант большасць выпадкаў заражэння зафіксавана ў ЗША (6764), Мексіцы (4541) і Канадзе (921). За імі ідуць Японія (360), Іспанія (138) і Велікабрытанія (137).
Паводле charter97
Фота http://ragajaga.ru/files/2009/07/h1n1_pig_wp_1.jpg