У новай версіі Microsoft Office з’явіцца праверка правапісу на беларускай мове

|
Каб дадаць беларускамоўную праверку правапісу для тэкставага рэдактара Word, трэба будзе cпампаваць адпаведны дадатковы пакет на сайце Microsoft і ўсталяваць его. Microsoft указвае, што пакет дапаможа змяніць мову інтэрфейса некаторых прыладаў на беларускую, а таксама дазволіць беларускамоўную праверку правапісу.

Microsoft Office 2016 – апошняя версія пакета офісных прыладаў ад Microsoft. Яе афіцыйны рэліз запланаваны на восень 2015 года. Аднак ужо зараз для запампоўкі і карыстання даступна preview-версія. 

У версіі preview дадатковы моўны пакет даступны для ўсталявання ўжо зараз. Ён мяняе мову інтэрфейса, аднак праверка правапісу пакуль не працуе.

 
У Microsoft Office 2013 – папярэдняй версіі пакета праграм – таксама існуе інтэрфейс на беларускай мове, але ён не ўключае ў сябе арфаграфічныя ўтыліты -піша 42.tut.by