Хто ЗА ДЫ ЯК?
Больш года пайшло ў Таццяны на стварэнне 12 лялек, тэматычна звязаных з задыякамі, але не проста звязаных, а аўтарскі апрацаваных, праведзенных праз прызму уласнага светапогляду.
Творам Таццяны не займаць арыгінальнасці і індывідуальнасці. Уласна гэта не звычайнае адлюстраванне прынятых астралагічных штампаў, а творчае мастацкае асэнсаванне чалавечых вобразаў і іх рысаў.
На стварэнне кожнай такой лялькі ідзе прыблізна месяц. Усе яны створаныя з пластыка з выкарыстаннем тэкстыля, метала, і пафарбаваныя акрылам.
Стварэннем аўтарскіх лялек Таццяна Лемза актыўна займаецца ўжо 5 гадоў.
Першыя яе лялькі – дыпломная праца ва ўніверсітэце – чатыры лялькі, канцэптуальна аб’яднаныя назвай “Зімнія анёлы”.
З таго часу створана не менш за 50 лялек: мастачка ніколі іх не лічыла і не ведае дакладную колькасць створаных уласнымі рукамі лялечных шэдэўраў.
Таццяна Лемза – удзельніца некалькіх выставаў. У Гродна гэта ўжо другая па ліку яе персанальная выстава.
Першая – пад назвай “Калі дрэвы былі вялікія” – прайшла ў 2010 годзе.
Пазнаёміцца са светам лялек Таццяны Лемзы, усе жадаючыя могуць, завітаўшы у арт-галерэю “Крыга” да 11 жніўня. Уваход вольны.
Пра аўтара:
Таццяна Лемза – мастачка аўтарскай лялькі.
Нарадзілася 16.01.1985г. у весцы Геранёны Іўеўскага раёна. Скончыла факультэт мастацтва ГрДУ імя Янкі Купалы (2007).
З 2010 г. ўдзельнічае ў выставах аўтарскай лялькі ў Беларусі і за мяжой.
2010 – персанальная выстава “Калі дрэвы былі вялікія” (Гродна).
2011 – выстава аўторскіх лялек “Балаганчик”(Мінск).
2012 – выстава аўторскіх лялек “Балаганчик”(Мінск).
2013 – выстава”Спадарыня Лялька” (Мінск), “Doll prague”(Чэхія).
2014 – “Панна doll`я” (Мінск).