Унікальны бурштынавы крыж з’явіўся ў гарадзенскім храме свяціцеля Лукі

|

Працы гэтых майстроў вядомыя далёка за межамі Гродна.

 

Аздобленыя бурштынам іконы ў іх выкананні  можа ўбачыць у храмах Беларусі, Расіі, ЗША, розных краін Еўропы і нават у Сінгапуры.

 

Некалькі ікон, створаных Веранікай і Сяргеем Біжака, знаходзяцца таксама ў храме свяціцеля Лукі.

 

Нядаўна зроблены імі абраз Маці Божай Вострабрамскай быў перададзены Аляксандрам Лукашэнкам у падарунак галаве каталіцкага касцёла ў Беларусі Тадэвушу Кандрусевічу.

 

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам “Твайго Стылю” святар Аляксандр Хомбак (на здымку ніжэй), прыхажане храма акрамя крыжа могуць убачыць зараз і ліцэнзаваную копію Турынскай плашчаніцы, часова перададзеную ў царкву гарадзенскімі каталікамі.

 

А на канец бягучага года тут плануецца адчыніць выставу беларускіх ручнікоў.

 

Храм свяціцеля Лукі Война-Ясенецкага знаходзіцца на тэрыторыі гарадзенскага абласнога клінічнага шпіталя.

 

Фота аўтара