Экспрэс-цягнік ААН прыедзе ў кастрычніку ў Гродна

|

Арганізатары акцыі, прысвечанай 70-годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, плануюць таксама зангажаваць да ўдзелу у паездцы вядомых дзеячоў культуры, Паслоў добрай волі, прадстаўнікоў розных краін.

 

У самім цягніку будуць працаваць дыскусійныя пляцоўкі, адбывацца кінапрагляды.

 

У гарадах, дзе будзе спыняцца экспрэс, адбудуцца рознага кшталту сустрэчы: канцэрты, дыскусіі, прэзентацыі, прысвечаныя пытанням правоў чалавека, ахове здароўя, барацьбы з са СНІДам і сухотамі, аховы прыроды і г.д.

 

Нядаўна ў Гродне адбылася працоўная сустрэча, на якой арганізатары акцыі абмяркавалі з прадстаўнікамі грамадскасці нашага горада ідэі магчымых мерапрыемстваў у час знаходжання экспрэса ААН на Гарадзеншчыне. Цяпер ідзе збор ідэяў адносна праграмы мерапрыемстваў у час знаходжання цягніка ў Гродне.

 

Даведка ТС:


Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацыя адзначаецца 24 кастрычніка. Менавітаў гэты дзень 70 год таму у Сан-Францыска быў прыняты Статут ААН. Пад дакументам стаіць подпіс і прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі.