У нядзелю ўгодкі Ларысы Геніюш

На дзядзінцы храма стаіць помнік Ларысе Геніюш. Бюст паэткі зрабіў скульптар Мiхась Iнькоў ў 1991 годзе. Дазвол на ўсталяванне помніка ўдалося атрымаць ад мітрапаліта Філарэта толькі праз 12 год. Мясцовыя ўлады не пагадзіліся на размяшчэнне такога крамольнага мемарыяльнага знаку.

 

Насупраць царквы засталася хата Янкі і Ларысы Геніюш. Тут яны жылі з 1956 году, пасля вызвалення з ГУЛАГу. Цяпер гэта звычайны жылы дом. Яго гаспадары мала заклапочаны захаваннем памяці мінулых жыхароў. Будынак па-ціху прыходзіць у занядбанне.

 

Пасля ўсе ахвотныя змогуць прайсці да магілы сужэнства Геніюш. Паэтка перажыла свайго мужа на 4 гады. Іх пахавалі побач на зэльвенскіх могілках.

 

У 1999 годзе Вярхоўны Суд РБ прызнаў яе не падлеглай рэабілітацыі. Пазней праваабаронцы, гісторыкі, пісьменнікі звярталіся да Прэзідэнта і Генеральнага пракурора з просьбай аднавіць добрую памяць пра паэтку. На ўсе заявы прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці атрымлівалі адмовы са спасылкай на канчатковае рашэнне Вярхоўнага Суду.

 

З’езд беларусай свету, што прайшоў у ліпені ў Мінску, абвесціў наступны год Годам Ларысы Геніюш. У 2010 ёй споўнілася б 100 год. Па арганізацыйных пытаннях можна звяртацца па тэлефоне: +37529 6540534

 

Фота Яны Марчук

 

На фота: На магіле сужэнства Геніюш выступае Данута Бічэль. На другім плане (злева направа): Вальжына Цярэшчанка, Міхась Скобла, Сяргей Чыгрын (прысеўшы), Мікола Таранда (перадапошні).