Mirum Music Festival распачаўся з вялізных чэргаў з-за пільнага міліцэйскага дагляду

|

Пашанцавала тым, хто прыехаў за пару гадзін да пачатку – у іх была магчымасць вольна прайсці пад самую сцэну ды прылегчы ў цяньку пад гукі інструмантаў, якія настройвалі музыкі. Затым прыехаў АМАП і казка скончылася. Людзей прымашалі здымаць нават банданы, гарталі кнігі, патрабавалі ўключаць фотаапараты. У выніку многія правялі ў чарзе пад сонцам больш за гадзіну, прапусціўшы выступы гуртоў, якія распачыналі фэст.

У дадатак да ўсяго у Міры ва ўсіх вадаёмах санстанцыя забараніла купацца.

 

Супроцьпаставіць усім цяжкасцям можна, хіба, халодныя напоі і “радасць абшчэння”.