Ачышчальная міква і гістарычныя артэфакты: каля гарадзенскай сінагогі пачаліся будаўнічыя працы
У Торы падаюцца некалькі сітуацый, калі чалавек “апаганьваецца” і яму патрэбна змыць з сябе “бруд”: гэта дотык да мерцвяка, дотык да таго, хто датыкаўся да мерцвяка, знаходжанне пад адным дахам з мерцвяком, дотык да мёртвых жывёл, семявывяржэнне, вылучэнне менструальнай крыві ў жанчын, захворванне праказай ці ганарэяй. Але ў сучаснасці міква набыла чыста рытуальны характар, бо імкліва змянілася сітуацыя з асабістай гігіенай. Датычна міквы, што будуецца за гарадзенскай сінагогай, то яна ў першую чаргу прызначана для жанчын і звязанай з гэтай традыцыяй.
Цікава, што падчас распачатых будаўнічых прац было знойдзена некалькі дзясяткаў археалагічных артэфактаў розных стагоддзяў. У асноўным гэта кавалкі керамікі, элементы дахоўкі, цэгла-пальчатка.
Гарадзенскія археолагі часова прыпынілі будаўнічыя працы, але даследванні наўрад ці будуць праводзіцца, таму будаўнічыя працы хутка адновяцца.