Збіраемся на рыбалку: што ўзяць з сабой пачынаючаму рыбалову?
Летам ратавацца ад спёкі больш за ўсё прыемна каля вадаёму. Можна пакупацца ды пабавіцца рыбнай лоўляй. Кожны год да гэтага хобі далучаюцца шмат новых людзей, але калі ў масцітых рыбаловаў за шмат гадоў ужо назбіраны цэлы арсенал прылад, то ў пачаткоўца яшчэ ўсё наперадзе.
Выпраўляемся ў бліжэйшую краму для рыбаловаў. Нам патрэбны дзве самыя танныя вуды – за кожную заплацілі па 80 тыс. руб.
Таксама нельга абыйсціся без лескі – 20 тыс. руб.
Далей – рыбалоўныя кручкі: 3 тыс. руб. за адзін, але ведаючы, што падчас рыбалкі часта здараюцца зачэпы і снастку прыходзіцца рваць, то купляем на ўсялякі выпадак 6 штук.
Абавязкова – паплаўкі, па 12 тыс. руб. за адзін, купляем 4 штукі, на выпадак зачэпу.
Ну і канешне грузікі – набор каштуе 16 тыс. руб.
Зараз пераходзім да выбару прынад: скрыначка апарышаў каштуе 10 тыс. руб., прыкормка – 16 тыс. руб.
Таксама вырашылі набыць ліхтарык, на выпадак начной рыбалкі – 70 тыс. руб.
Атрымліваецца, што за ўвесь набор пачынаючага рыбалова мы аддалі суму ў 358 тыс. руб. Падчас выбару аснасткі прыслохоўваліся да парад прадаўца з рыбалоўнай крамы.
Засталося абраць, куды ж пайсці лавіць рыбу. Вырашана было спачатку паспрабаваць рыбацкага шчасця на Нёмане, але ніводнай паклёўкі за дзве гадзіны. Далей на машыне дабіраемся да вёскі Беражаны, прыкладна ў 15 км ад горада. Там знаходзіцца затока Нёмана. Пайшлі лавіць рыбу з пакінутай баржы – месца парэкамендавалі рыбакі, якіх сустрэлі ў Беражанах. Месца падкармілі, вуды закінулі, але рыба брала мелкая і вельмі рэдка, у асноўным верхаводка. Праз тры гадзіны, калі ўжо моцна сцямнела і мы вырашылі вяртацца ў горад, улоў склаў 5 рыбінак. Мала, але час бавіць такім чынам цікава.
Робім выснову, што рыбалка – прыемнае і не надта дарагое хобі. Асноўных аснастак можа хапіць на неабмежаваную колькасць рыбалак, адзінае, што прыйдзецца час ад часу дакупляць некаторыя прынады і аснасткі. А калі выходзіць на больш прафесійны ўзровень у гэтай справе, то канешне, варта будзе аддаваць для паспяховай рыбалкі круглыя сумы. Хаця для таго, каб файна і недорага пабавіць час, хопіць і мінімума.