Mirum Music Festiwal 2015: Спякота, моцны жаночы вакал і прыгожыя сцэнічныя вобразы
Паслухаць добрую музыку прыехалі маладзёны, людзі старэйшага ўзросту і нават цэлыя сем’і. Фестываль атрымаўся вельмі масштабным – пачынаючы ад рэкламы ў медыях і сацсетках і прозвішчаў высупоўцаў, сканчаючы абяцаным арганізатарамі добрым надвор’ем і колькасцю разнастайных пляцовак з ежай, сувенірамі і рукадзеллем.
Першыя выступы прыпалі на спякоту і чэргі каля ўвахода на тэрыторыю імпрэзы. Фестываль адкрыў гурт Нагуаль – шаманскія рок’н’рольшчыкі і этнічныя сюррэалісты, якія выпраменьвалі процьму энергіі.
Пасля выступіў калектыў Гарадзенскай абласной філармоніі, які выканаў аранжаваныя беларускія народныя песні.
Хлопцы з украінскага гурту Dzierrzynski bitz дадалі энергіі і пад гукі іх музыкі сярод наведвальнікаў з’явіліся першыя танцоры.
Разам з паступовым сыходам сонца пад сцэнай з’явілася больш людзей. Галасы, прыгажосць і ўсмешкі выканаўцаў з расійскага праекту “Наадя” і літоўскага праекту Leon Somov & Jazzu выпраменьвалі цеплыню і электрызавалі аўдыторыю энергіяй. Потым, разам з чароўный Shuma, на сцэну вярнуліся народныя элементы і містыка.
У выступленне доўгачаканага усімі украінскага электра-фолк гурта Onukа можна было закахацца, пачынаючы з прадстаўленай імі атмасфернай музычнай праграмы да іміджа дзяўчат з гурта.
Выступ Ніно Катамадзе & Insight з падтрымкай струннага квартэту “N” быў падзеяй сам па сабе. Неварыгодны кантакт з публікай, музычная і жаночая спеласць, эмацыйнасць, грузінская музыкальнасць – гэта асноўныя прыкметы выступлення Ніно.
0 align=”” alt=”Мир, фестиваль в Мире, мирский замок” width=”515″ height=”345″ >
1 align=”” alt=”Мир, фестиваль в Мире, мирский замок” width=”515″ height=”345″ >
Пасля публіку чакаў яшчэ канцэрт Take de Cookies, DaKooka i Intelligency, сярод якіх захапленне публікі выклікаў больш усяго другі праект – жаночы, лірычны і адначасова з гэтым поўны сілай.
2 align=”” alt=”Мир, фестиваль в Мире, мирский замок” width=”515″ height=”345″ >
Арганізатары фестываля падрыхтавалі не толькі добрую музычную праграму. На месцы можна было смачна паесці – прысутнічала кухня і для веганаў, і для мясаедаў, можна было выпіць шэйка, папіць каву, пакурыць кальян. Алкаголь забаранілі прадаваць на месцы фестываля і ў мірскіх крамах, але, здаецца, нікому гэта не перашкаджала, і ўсе проста напаўняліся музыкай.
І хаця шмат на што можна было б наракаць – на спознены пачатак, праблемы з гукам, вялікія чэргі, занадта дакладную праверку на ўваходзе і нават на незалежнае ад арганізатараў сонца – адно ведаем дакладна: цёплая і добрая атмасфера лета перамагла. На нашых вачах расце фестываль, які можа стаць сапраўднай падзеяй не толькі ў межах Беларусі. Таму чакаем, што прынясе нам Мірум у наступным годзе!