ЦЫГАРЭТЫ Ў… ЗАПАСНЫХ КОЛАХ
Падчас дагляду двух грузавых аўтамабіляў, якія належылі польскім перавозчыкам, супрацоўнікі мытнага паста “Прывалкі” Гродзенскага раёна пры дапамозе тэхнічных сродкаў мытнага кантролю выявілі ў запасных колах больш 350 блокаў цыгарэт замежнай вытворчасці. Гэта адна з самых буйных партый кантрабандных цыгарэт, затрыманых гарадзенскімі мытнікамі за апошнія гады.
ТС паводле інф. БелТА