Будзьма беларусамі: засталося два тыдні, каб запісацца ў школы і садкі, дзе вучацца па-беларуску
На пачатак жніўня ў СШ №32 было пададзена 5 заяў, у СШ №34 – 3. Засталося пару тыдняў, каб канчаткова вызначыцца да пачатку заняткаў у верасні.
У мінулым годзе ў беларускім 1 “А” пачалі вучыцца 9 чалавек (8 хлопчыкаў і адна дзяўчынка). На сайце школы №32 1 “А” класа можна даведацца, як цікава праводзілі яны вольны час у 2014-2015 гг. – настаўнікі, дзеткі і іх бацькі. Вядома, што ў невялікім класе існуе і шмат іншых пераваг у выхаваўча-адукацыйным працэссе. Заявы можна пісаць ў 2-5 беларускія класы гэтых школ і гарадзенцам, і тым, хто пераехаў у Гродна з іншых рэгіёнаў.
У Мінску сотні дзетак вучацца ў навучальных установах па-беларуску. У Гарадзенскай вобласці ў беларускіх класах рускамоўных школ навучаецца каля тысячы дзяцей. Дзясяткі тысяч дзяцей вучацца на Гарадзеншчыне ў беларускіх школах з беларускай мовай выкладання.
Геаграфія і кантакты беларускіх садкоў і школ ў Гародні:
Дзіцячыя садкі і групы.
Д/С №45 (вул.Сухамбаева, 5 у раёне вул. Горкага, тэл. 43-72-28)
Па бацькоўскіх водгуках у інтэрнэце на 5.06.2015 г. у рэйтынгу папулярнасці садок №45 займаў 3 месца ў Гародні.
Тры гады назад у Ленінскім раёне нашага горада ў дзяцячым садку №45 з мастацка-эстэтычнай скіраванасцю па ініцыятыве бацькоў была створана першая беларуская рознаўзроставая група, найперш дзякуючы намаганням Наталлі Кісель і аддзелу адукацыі гарвыканкаму.
Для кансультацыі па пытаннях стварэння беларускай групы ў наступным навучальным годзе Вы можаце затэлефанаваць у Гарадзенскі бацькоўскі камітэт беларускай групы: МТС 298891853, Вэлкам – 293378574, эл. адрэса: – nas_hovea@mail.ru (Кісель Наталля)
У 2014-2015 навучальным годзе ў гэтым садку па ініцыятыве бацькоў была створана другая беларускамоўная група. Пры стварэнні новых беларукіх груп неабходна тэлефанаваць у аддзел адукацыі Ленінскага раёна (вул.Савецкая,14, каб 253, Рэкець Наталля Пятроўна і Чурак Наталля Аляксандраўна) -74-07-85.
Для адкрыцця новай групы, як сказала метадыст сектара дашкольнай адукацыі Наталля Чурак, трэба сабраць да 15 жадаючых бацькоў. І зрабіць гэта неабходна да 1 красавіка. Аддзел дашкольнай адукацыі Ленінскага раёна можа дапамагчы ў камплектацыі такой групы. Бо бацькі па Канстытуцыі РБ маюць неад’емнае права выхоўваць сваіх дзяцей на беларускай мове. Перашкодаў у стварэнні беларускіх груп ў садку №45 таксама не чынілі, наадварот – дапамагалі.
Рабочы тэлефон сектара дашкольнай адукацыі Ленінскага раёна: 74-07-85 (Рэкець Наталля Пятроўна)
Рабочы тэлефон галоўных спецыялістаў аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-04-02, 72-04-83
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).
Д/С №54 (вул.Урублеўскага,74, тэл.43-45-51)
Гэты садок па справаздачах аддзела адукацыі лічыцца беларускім. Там шэсць беларускіх групаў. Бацькі і выхавацелі кажуць, што там вучаць і беларускія словы. Выхавацелі і нянячкі пастаянна па-беларуску з дзецьмі не размаўляюць.
Беларускія класы.
У Гродне базавымі беларускімі школамі на сёння з’яўляюцца СШ №32 (Ленінскі раён), СШ №34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць вопыт арганізацыі беларускага навучання. Навучальны год у беларускіх класах СШ №32, ў СШ №34 і гімназіі №10 закончылі 25 чалавек.
Іх бацькі задаволены навучанннем і запрашаюць да іх далучацца ў 1, 2, 3, 4, 5 беларускія класы. Школы знаходзяцца ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.
Гімназія №10- у цэнтры горада (асобнага беларускага класа тут няма).
СШ №32 (“Дзевятоўка”, вул.Ліможа,11)
Тэлефон сакратара школы №32: 41-31-92
Завуч пачатковай школы №32: Працоўны тэл.43-64-03, МТС- 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)
E-mail: Sh32@mail.grodno.by
Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)
СШ №34 ( “Вішнявец”, вул.Індурская шаша, 14)
Тэлефон сакратара школы №34: 56-73-13
Завуч пачатковай школы №34: Гудач Андрэй Мікалаевіч; п.т.51-39-75.
Е-маіl : Sh34oktroo@mail.grodno.by
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).
Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66
Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам- 943 -58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС-285-93-07 (Буднік Іван Фёдаравіч)
Эл.пошта: tbm.garodnia@tut.by
Калі Вы сапраўды хочаце, каб Вашыя дзеткі ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас! Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе!Так рабілі ўсе нашы суседзі!
Дык будзьма беларусамі!
Каб быць беларусамі: Школы і садкі Гродна, дзе вучацца па-беларуску
Школы Гарадзенскага раёна, дзе вучацца па-беларуску
Будзьма беларусамі: геаграфія мясцін Гарадзеншчыны, дзе вучацца па-беларуску