Музей турэмнага побыту адкрыецца ў Гродне

|

Экспазіцыя размяшчаецца па вуліцы Кірава, 1. Будуць прадстаўлены асабістыя рэчы, фота, дакументы і ўзнагароды былых супрацоўнікаў турмы, а таксама артэфакты, прысвечаныя гісторыі пенітэнцыярнага ведамства.

 

Сярод экспанатаў – ланцугі, кайданы і рагаткі пачатку XIX стагоддзя, клеймы, якія ставілі на шчаку асуджаных, таўро “Вор” і “Кат”, імі клеймавалі катаржан, уцекачоў з месцаў пазбаўлення волі.

 

Плануецца, што ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця музея прыме ўдзел міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.