Змагацца за Кубак краіны з гродзенскіх каманд будзе толькі гродзенскі “Нёман”

|

У выніку на этапе 1/16 фінала Кубка краіны тры каманды з Гродна і Гродзенскай вобласці спынілі барацьбу. Так “Смаргонь” прайграла камандзе “ДСК-Гомель” з лікам 2:0, гродзенскі Белкард, саступіў жодзінскаму “Тарпеда” з лікам 0:1, і слонімскі “Камунальнік” прайграў камандзе “Гомель” з лікам 0:2.

 

Нагадаем, што ў 1/32 фінала мастоўскі “Нёман” выбіў з Кубка яшчэ адну каманду з вобласці – “Ліда”.

 

Працягваць барацьбу ў Кубку Беларусі будзе толькі гродзенскі “Нёман”, які выйграў у каманды “Маладзечна” з лікам 2:3.

 

Паводле footboll.by

 

Фота www.fcneman.com/typo3temp/pics/cb40c815f4.jpg