Супрапраць дырэктара “Гроднатэкстыль” узбуджана крымінальная справа
З 2002 года завод “Гроднатэкстыль” быў прызнаны банкротам. Яго спрабавалі вывесці з даўгоў, але вынікаў гэта не дало.
У 2007 годзе прадпрыемства хацелі прадаць як маёмасны комплекс, з мэтай арганізаваць на яго тэрыторыях іншае прадпрыемства. Аднак дырэктар Г. Свірыдаў знайшоў іншае выйсце з крызісу. Ён пачаў аднаўляць будынкі, якія не выкарыстоўваліся, і здаваць іх у арэнду, а грошы пускаць на развіццё прадпрыемства.
Вядома, што ў канцы 2008 года праверка КДК выявіла 105 будынкаў і збудаванняў, якія не належалі прадпрыемству “Гроднатэкстыль”.
Зараз Г. Свірыдава абвінавачваюць па ч.3 арт. 424 УК РБ у тым, што быццам бы ён з траўня 2006 года па красавік бягучага года нанёс урон дзяржаве у памеры 1,1 млрд рублёў.
Паводле charter97.org
Фота www.atdl.ru