Дапаможам дзеткам з Дома немаўляці!

|

 

Жанчыны мяркуюць, што ў іх сіле, а таксама ў сіле ўсіх жадаючых, аказаць пэўную дапамогу дзецям, пазбаўленым ласкі з боку сваіх фізічных бацькоў, якія кінулі ўласных дзяцей па розных прычынах.

 

Зараз сітуацыя такая, што з-за запазычанасці адключаны нават тэлефон дырэктара Дома немаўляці.

 

Дом дзіцяці, які знаходзіцца на вуліцы Цёткі – адзіны ў Гародні дом, які займаецца аказаннем дапамогі малым дзеткам, што засталіся без бацькоў, будучы немаўлятамі да 2-х год. Гэтая ўстанова аховы здароўя выхоўвае і рэабілітуе таксама тых дзетак, у каго існуюць дэфекты разумовага і фізічнага развіцця.

 

У Дома дзіцяці існуюць таксама сталыя фундатары: Гарадзенскі дзяржуніверсітэт – аказвае дапамогу ў кансультацыях, Прыорбанк і адно з гарадзенскіх аддзяленняў унутраных спраў.

 

Цяпер ў Доме знаходзіцца 81 дзіця, з якіх 16 дзетак-інвалідаў ва ўзросце ад 1 месяца да 3-х год.

 

Вынікі акцыі будуць падведзены ў канцы другой дэкады бягучага месяца. Кожны, хто хоча аказаць дапамогу, можа звярнуцца на http://forum.grodno.net/index.php?topic=144562.150#msg2657072 або на сайт Дома дзіцяці — http://domrebenka.sdrom.ru/state/AB:navID.37/AC:-1.1793301330/AA:navID.37/.

 

Паводле racyja.by

 

Фота forum.mr-spb.ru