“Маленькі Версаль” у Шчучыне стане цэнтрам творчасці

Будынак з’яўляецца адным з лепшых ўзораў пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Шчучынскія даследчыкі даўніны выявілі, што двайнік палаца Друцкіх-Любецкіх – гэта Малы Трыанон (архітэктар Габрыэль), які месціцца на тэрыторыі Версаля, рэзідэнцыі французскіх каралей (на здымку ніжэй).

 

Тут жа і лагічнае тлумачэнне знайшлося: князь Ксаверый Друцкі-Любецкі быў накіраваны Расійскай імперыяй паслом у Францыю, а вярнуўшыся на Радзіму змог дазволіць такую экстравагантнасць – стварыць для сабе “маленькі Версаль” прама ў Шчучыне.

 Фотафакт: Гіганцкая выява Скарыны ўпрыгожыла фасад школы ў Шчучыне

Палац у Шчучыне быў збудаваны ў 1900 г. віленскім архітэктарам Раствароўскім.

 

У 1939 г. савецкая ўлада перадала будынак вайскоўцам і да сярэдзіны 90-х гг. тут месціўся Дом афіцэраў.

 

Пасля таго, як са Шчучына з’ехалі ваенныя лётчыкі, будынак паступова прыйшоў у заняпад. 

 

Трывогу з нагоды гаротнага стану помніка архітэктуры забіў мясцовы краязнаўца Уладзімір Глаз.

Палац пасля рэканструкцыі адчыняць 6 верасня, у Дзень беларускага пісьменства.

 

Тут размесціцца раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

 

Чытай таксама: 


Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Шчучынскі раён

 

Фота аўтара