За знос гаражоў кампенсацыя да 5, 5 тысяч даляраў

|

У сувязі з забудовай раёна вуліц Пушкіна – Дзяржынскага, куды трапляюць прыватныя дамы, гаражныя кааператывы і вытворчая тэрыторыя СП “Інтакс”, знос будынкаў на гэтай тэрыторыі будзе кампенсавацца.

 

Самым непрыбытковым, як высветлілася, акажацца знос гаражных кааператываў “Дзяржынскі-1” і “Ветэран-Гродна” на 101 і 147 месц адпаведна. Згодна палажэнню аб парадку вызначэння памеру стратаў уласнікам гаражных кааператываў будзе выплачана кампенсацыя па рынкавым кошце аб’екта нерухомасці.

 

Гродзенскім агенствам па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадарству ўжо праведзена ацэнка кошту гаражоў. Грашовая кампенсацыя складае ад 4 да 5,5 тысячы даляраў. Дадзеная методыка ацэнкі не прадугледжвае ўнутраннай апрацоўкі і пераабсталявання гаражных месцаў пад іншыя аб’екты.

 

У выпадку, калі ўладальнік гаража памёр або ў спісах членаў гаражнага кааператыва будзе ўказана неадпаведнае на дадзены момант прозвішча, кампенсацыя будзе выплачана тым, хто атрымаў гараж у спадчыну і на каго аформлены тэхпашпарт.

 

Паводле s13.ru

 

Фота www.auto43.ru/pictures/news2/280508-15.jpg