Як і дзе ў Гродне танна памыць аўтамабіль

|

Здавалася б, што найтанней машыну можна памыць пад домам, узброіўшыся губкаю і вядром вады, але за такую мыйку можна атрымаць немалога штрафу.

 

Скарыстацца паслугамі аўтамыек накшталт “Майдадыру” альбо “Кардэна” будзе каштаваць ад 60  да 100 тысяч рублёў у сярэднім. Некалькі год таму ў Гродне з’явіліся безкантактныя аўтамыйкі “Марро”. Цікавы факт, што ў Еўропе яны існуюць больш за 10 год.

 

 

За два гады колькасць безкантактных мыек вырасла, нават складана сказаць, колькі іх зараз ёсць у межах горада. Гэтыя мыйкі сталі папулярнымі сярод аўтамабілістаў за танныя кошты і прастату карыстання. Прынцып такі – машына заязджае ў кабінку, аўтамабіліст уносіць нейкую сумму рублёў у апарат і сам мые сваё аўто з дапамогай сваеасаблівага шлангу.

 

Канешне, калі чалавек не хоча займацца гэтай справай сам, то ён можа паехаць і на традыцыйныя аўтамыйкі, але там паслуга абыдзецца  даражэй.

 

Было вырашана ўнесці 20 тысяч і паглядзець, ці хопіць гэтых грошай каб цалкам вымыць аўто.

 

 

 

Апарат адразу налічыў 20 балаў пасля ўнёску грошай. Тут ёсць 5 рэжымаў: можна мыць звычайнай вадой, можна з дадаткам аўташампуню, таксама ёсць магчымасць наносіць на аўто гарачы воск.

 

 

Пасля мыйкі аўто можна працерці звычайнай губкай, бо функцыя сушкі адсутнічае на безкантактных аўтамыйках.

 

 

У выніку атрымоўваецца ідэальна чысты аўтамабіль. Як кажуць, калі хочаш каб нешта атрымалася добра – зрабі гэта сам.