Набор студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку” пачынаецца ў Гродне

Чарговы акадэмічны год “Універсітэту Залатога Веку” (УЗВ) будзе складацца з агульных заняткаў (на тэмы здароўя, гісторыі, культуры і г.д.), разнастайных курсаў і клубаў па інтарэсах (замежныя мовы, псіхалогія, гісторыя, тэатр, мастацтва, кампутарныя курсы і г.д.).

 

Працягне сваю працу “Школа добрых спраў”, у межах якой слухачы УЗВ штогод рэалізуюць спланаваныя імі самімі дабрачынныя акцыі.

 

Валанцёрская група “Малодшы брат, малодшая сястра” будзе здзяйсняць пасільную дапамогу маламабільным і немобільным сталым гарадзенцам.

 

Як запісацца ва УЗВ?

 

Стаць студэнтамі праграмы могуць жыхары Гродна ва ўзросце ад 55 гадоў і больш.

 

Для гэтага неабходна патэлефанаваць з 1 да 11 верасня (акрамя выхадных дзён) па нумары 75-71-72 або +375 25 549-73-85 (life) з 12.00 да 16.00 і запісацца на прэзентацыю праграмы новага акадэмічнага года.

 

Падчас прэзентацый, якія адбудуцца з 14 па 17 верасня, арганізатары прадставяць дадатковую інфармацыю пра гісторыю УЗВ, мэты і прынцыпы працы праграмы, пазнаёмяць з патрабаваннямі да ўдзелу ў праграме, са зместам працы курсаў і клубаў.

 

Перавагай пры адборы ў выпадку вялікай колькасці ахвотных будуць карыстацца асобы пенсійнага ўзросту, якія маюць высокую матывацыю да інтэлектуальнага і фізічнага развіцця, гатоўнасць дапамагаць іншым людзям, актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства, а таксама мець дастаткова часу, каб наведваць заняткі “Універсітэту Залатога Веку”.

 

Урачыстае адкрыццё новага акадэмічнага года УЗВ запланавана на 1 кастрычніка.

 

Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” быў створаны ў красавіку 2010 г. сябрамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.

 

За 5 гадоў удзел у гэтай Праграме, накіраванай паляпшэнне якасці жыцця пажылых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю, узялі больш за 800 чалавек ва ўзросце ад 50 да 85 гадоў.

 

У 2014 г. “Універсітэт Залатога Веку” быў прызнаны экспертамі і па выніках “народнага галасаванння” Падзеяй года ў сферы нефармальнай адукацыі.

 

З 2015 года праграма рэалізуецца ў партнёрстве з прыватнай установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Cтудыя карысных кампетэнцый”.