Два новых рэзідэнты

|

Гэта ТАА “ГранБіоТоп” і ААТ “Белкард”.

Інвестыцыйны праект Таварыства з абмежаванай адказнасцю “ГранБіоТоп” прадугледжвае стварэнне сучаснага прадпрыемства па перапрацоўцы дравесных адыходаў і вытворчасці паліўных гранул.

Для гэтых мэтаў прыстасуюць памяшканні завода “Оптык”, што ў Лідзе.

Адкрытае Акцыянернае Таварыства “Белкард” – вядомы вытворца карданных валаў і карданных перадач для аўтамабіляў усіх відаў і мадыфікацый.

Інвестыцыйны праект гэтага прадпрыемства прадугледжвае мадэрнізацыю вытворчасці, засваенне новых кампутарных тэхналогій, засваенне новых відаў прадукцыі і яе продаж за мяжой.

На сёння СЭЗ “Гроднаінвест” налічвае 48 рэзідэнтаў з капіталам з 17 краін. Гэтыя прадпрыемствы карыстаюцца падаткавымы і мытнымі ільготамі, маюць першаснае права на выкарыстанне вольных памяшканняў для вытворчасці.

Фота з сайта http://www.grodnoinvest.com