Амерыканскі дыпламат наведаў Гродна і абяцаў вярнуцца

|

Дыпламата прымалі на вышэйшым узроўні.

Спадар Скэнлан сустрэўся з кіраўніцтвам аблвыканкама і абласнога савета дэпутатаў, атрымаў інфармацыю пра культурнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну.

Прадстаўнікоў аблвыканкама цікавілі магчымасці прыцягнення амерыканскіх інвестыцый у эканоміку Гродзеншчыны, аднак гэтыя пытанні знаходзяцца па-за сферай кампетэнцыі высокага госця, які паабяцаў пераадрасаваць іх прадстаўніку камерцыйнай службы.

Самога дыпламата цікавілі захады мясцовых уладаў па пераадоленні наступстваў крызісу, развіццё рынку працы і працэдура размеркавання выпускнікоў навучальных устаноў.

Гродна пакінуў у амерыканскага дыпламата прыемныя ўражанні. Майкл Скэнлан выказаў жаданне наведаць горад яшчэ раз.