Следчы камітэт спыніў справу 16-гадовага веласіпедыста, які збіў на Новым мосце пешахода

|

– Следствам усебакова вывучаны абставіны здарэння. Праведзены агляды, допыты сведак, якія знаходзіліся ў тым ліку на месцы інцыдэнту, следчы эксперымент, атрыманы заключэнні аўтатэхнічнай, судова-медыцынскай і іншых экспертыз. Эксперты прыйшлі да высновы, што раварыст не меў магчымасці прадухіліць наезд на пешахода, нягледзячы на прынятыя меры тармажэння, – паведаміла AUTO.TUT.BY афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

 

Устаноўлена, што пешаход перабягаў праезжую частку ў недазволеным месцы. Хлопец, які здзейсніў наезд, гэта малады спартсмен-веласіпедыст, ён акурат трэніраваўся пад наглядам трэнера, які ехаў на аўтамабілі ззаду.

 

– На падставе ацэнкі атрыманых у ходзе папярэдняга расследавання дадзеных прынята рашэнне аб спыненні папярэдняга расследавання. Разам з тым, следчыя прыйшлі да высновы, што ў нарматыўным рэгуляванні трэніровачнага працэсу спартсменаў-веласіпедыстаў на дарогах агульнага карыстання застаюцца праблемы. У сувязі з гэтым рыхтуецца прадстаўленне, якое будзе накіравана адпаведным арганізацыям.